Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 37 человек

Аналiз работы  метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за  2017-2018 навучальны год.

Дата: 15 сентября в 19:21

Аналiз работы

 метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

за  2017-2018 навучальны год.

    Метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў  працавала  над праблемай  «Варыятыўнасць выхаваўчай  дзейнасці класнага кіраўніка »

Мэта: Стварэнне ўмоў для павышэння метадычнай культуры класных кіраўнікоў

Для дасягнення  мэты  МА  былi  пастаўлены наступныя задачы:

  • арганізаваць  інфармацыйна- метадычную дапамогу класным кіраўнікам;
  • актыўна ўключаць класных кіраўнікоў у творча - педагагічную дзейнасць;
  • стварыць інфармацыйна-педагагічны банк ўласных дасягненняў;
  • удасканальваць методыку работы класных кіраўнікоў па аргнізацыі выхаваўчага працэсу ў класе ў свеце сучасных тэхналогій;
  • садзейнiчаць актыўнаму ўкараненню iнтарактыўных форм работы з навучэнцамi i iх бацькамi па умацаванню нацыянальных i сямейных традыцый;
  • забяспечваць пераемнасць у арганiзацыi работы класнага кiраўнiка з дзецьмi i падлеткамi па фармiраванню навыкаў здаровага ладу жыцця на ўсiх ступенях адукацыi.

Метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў у першым паўгоддзi  2017-2018 навучальнага  года  ўключала 8 чалавек.  Кіраўнік аб'яднання  Карась Таццяна Мiкалаеўна. У склад МА ўвайшлi:

  1. Бандзюк Юлiя Васiльеўна, класны кiраўнiк 1 класа
  2. Ранчынская Святлана Мiкалаеўна,  класны кiраўнiк 2 класа
  3. Аўдзейчык Алена Васільеўна, класны кіраўнік 3 класа
  4. Асадчая Аксана Пятроўна, класны кiраўнiк 4 класа
  5. Карась Таццяна Мiкалаеўна,  класны кiраўнiк 5 класа
  6. Трафiмовiч Валянцiна Рыгораўна, класны кiраўнiк 6 класа
  7. Казак Таццяна Iванаўна,  класны кiраўнiк 8 класа
  8. Тамашова Алена Казiмiраўна, класны кiраўнiк 9 класа

   Сярод класных кіраўнікоў адзiн  мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,  5 маюць   1 кваліфікацыйную катэгорыю, адзiн  класны кіраўнік - 2 кваліфікацыйную катэгорыю, адзiн без катэгорыi.  З вышэйшай адукацыяй працуюць 8 класных кіраўнікоў, што складае 100%.

На працягу першага паўгоддзя 2017-2018 навучальнага  года было праведзена 2 метадычныя аб’яднаннi класных кiраўнiкоў. Работа ажыцяўлялася ў форме семiнараў i семiнараў-практыкумаў.

Верасень

Занятак 1.

Тэма: Арганiзацыя выхаваўчай работы у 2017/2018 навучальным годзе.

Мэта: Планаванне выхаваўчай работы на бягучы навучальны год.

Форма правядзення: iнструктыўна - метадычны семiнар.

Пытаннi для абмеркавання:

1.Патрабаваннi да арганiзацыi выхаваўчай работы ў 2017/2018 навучальным годзе.

2. Асноўныя накiрункi выхаваўчай работы i iх асаблiвасцi.

3.Планаванне работы МА класных кiраўнiкоў на 2017/2018 навучальны год.

   Па першаму пытанню выступала Карась Таццяна Мiкалаеўна,  кiраўнiк МА. Яна паведамiла аб патрабаваннях  да арганiзацыi выхаваўчай работы на бягучы навучальны год у адпаведнасцi з iнструктыўна-метадычным пiсьмом Мiнiстэрства адукацыi. Былi абмеркаваны джяржаўныя праграмы, у якiх знайшлi сваё адлюстраванне пытаннi выхавання. Прааналiзавана нарматыўна-прававое забеспячэнне выхаваўчай работы.  Абмеркаваны асноўныя палажэннi Кодэкса.

   Па другому пытанню выступiла Асадчая Аксана Пятроўна,  класны кiраўнiк 2 класа. Яна адзначыла асноўныя накiрункi выхаваўчай работы, такiя як ,  грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне; удасканальванне сістэмы ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з сям’ёй; арганізацыя работы ўстановы адукацыі па ахове праў і законных інтарэсаў навучэнцаў; фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін, прафілактыка залежнасці; выхаваўча-прафілактычная работа; працоўнае, эканамічнае,ідэалагічнае выхаванне; прафарыентацыйная праца; удасканальванне работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень. 

Далей на інструктыўна- метадычным семінары было разгледжана трэцяе пытанне.   Класныя кiраўнiкi пад кiраўнiцтвам Карась Таццяны Мiкалаеўны спланавалi тэматыку вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кiраўнiкоў на навучальны год, выбраўшы для абмеркавання наступную тэму: «Варыятыўнасць выхаваўчай дзейнасці класнага кіраўніка».

   Па заканчэнню работы ўдзельнiкi семінара пастанавiлi:

1.Класным кiраўнiкам планаваць выхаваўчую работу з вучнямi i iх бацькамi згодна з патрабаваннямi iнструктыўна-метадычнага пiсьма Мiнiстэрства адукацыi « Асаблiвасцi арганiзацыi выхаваучай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi у 2017/2018 навучальным годзе.

2. Класным кiраўнiкам у выхаваўчых планах асвятляць усе накiрункi,уключая дзейнасць школьных грамадскiх аб’яднанняў , школьныя i раённыя мерапрыемствы.

Лістапад

Занятак 2.

Тэма: Псiхолага-педагагiчныя асновы фармiравання асобы навучэнца.    Псiхалагiчныя сродкi ўздзеяння на асобу.

Мэта: Павышэнне кампетэнтнасцi педагогаў у пытаннях аказання сацыяльна–педагагiчнай i псiхалагiчнай дапамогi навучэнцам, абароне iх правоў i iнтарэсаў.

Форма правядзення:  семiнар-практыкум.

Пытаннi для абмеркавання:

 1. Выбар метадаў i форм маральнай пераарыентацыi асобы навучэнца, распрацоўка праграмы дзейнасцi па арганiзацыi iндывiдуальнага падыходу.

2. Вывучэнне iндывiдуальных здольнасцей навучэнцаў, спецыфiкi ўмоў i працэса iх развiцця.

3. Умовы павышэння эфектыўнасцi ўпраўлення калектывам навучэнцаў.

4. Псiхолага- педагагiчныя асновы зносiн з вучнямi. Дапамога ў наладжваннi ўзаемаадносiн у сям'i навучэнца.

5. Наведванне выхаваўчых мерапрыемстваў у 1-9 класах.

   Па першаму пытанню выступала  Ранчынская Святлана Мікалаеўна, класны кiраўнiк 2 класа. Яна  паведаміла, што класны кіраўнік нясе адказнасць за выхаваўчую работу ў класным калектыве, арганізуе і стымулюе развіццё асобы навучэнцаў. Праграма дзейнасці класнага кіраўніка па рэалізацыі індывідуальнага падыходу да выхаванца можа быць прадстаўлена наступнымі этапамі:

1.Вывучэнне асобы дзіцяці.

2. Выбар метадаў і форм, разработка праграмы дзейнасці па рэалізацыі індывідуальнага падыходу.

3.Праца з выхаванцам па распрацаванай праграме.

Далей Святлана Мікалаеўна расказала, што вывучэнне асобы навучэнца праводзіцца з дапамогай розных методык: назірання, анкетавання, гутарак,аналіза ўчынкаў і дзейнасці ў розных сітуацыях і іншых.А найбольш эфектыўнымі накірункамі і відамі індывідуальнай работы класнага кіраўніка з’яўляюцца:

  • вывучэнне індывідуальных задаткаў навучэнцаў, спецыфікі ўмоў і працэса іх развіцця;
  • аказанне дапамогі ў арганізацыі станоўчых сувязяў у школе і па за школы;
  • дапамога ў наладжванні ўзаемаадносін у сям’і падлетка і шмат іншых. Таксама Святлана Мікалаеўна паведаміла, што класнымі кіраўнікамі могуць выкарыстоўвацца розныя формы і спосабы індывідуальнай работы: прыёмы і метады дыягностыкі, вывучэнне матэрыялаў псіхалагічнага абследавання школьніка, утварэнне індывідуальных карт,вядзенне дзённіка дасягнення навучэнцаў і г. д. Далей класны кіраўнік падрабязна расказала пра выкарыстанне практыкаванняў і тэхнік, якія можна ўжываць у выхаваўчай рабоце: гульнятэрапія,арттэрапія,трэнінг. Святлана Мікалаеўна растлумачыла сутнасць кожнай тэхнікі і прывяла прыклады іх выкарыстання з навучэнцамі.

Па другому пытанню выступiла Бандзюк Юлія Васільеўна, класны кіраўнік 1 класа. Яна паведамiла, што школа служыць асноўным ланцугом сістэмы выхавання падрастаючага пакалення.  Вядома, педагогі прыкладаюць шмат намаганняў, каб усіх сваіх выхаванцаў вырасціць сумленнымі, добрымі, працавітымі людзьмі.  Класны кiраўнiк расказала пра індывідуальную выхаваучую работу i па якiм накiрункам яна вядзецца. У дакладзе  былi прыведзены прыклады разнастайных сучасных метадаў i прыёмаў, такiх як: метад цудоўных ператварэнняў,метад спроб i памылак, метад гукавага адчування, прыём сiнтэза,прыём жыцця ў плоскасцi i iншыя. Далей Юлія Васільеўна паведамiла пра асноўныя метады псiхолага- педагагiчнай дыягностыкi ,  пра асноўныя патрабаваннi i прынцыпы дыягностыкi. Яна падрабязна расказала пра кожны з iх i прывяла цiкавыя прыклады iх выкарыстання.

   Па трэцяму пытанню выступiла Тамашова Алена Казiмiраўна, класны кiраўнiк 9 класа. Яна падрыхтавала даклад па тэме «Умовы павышэння эфектыўнасцi ўпраўлення калектывам навучэнцаў ». Алена Казiмiраўна адзначыла, што ў практыцы педагагiчнага кiравання калектывам выпрацаваны наступныя правiлы: разумнае спалучэнне педагагiчнага кiравання з iмкненнем навучэнцаў да самастойнасцi, незалежнасцi, жаданнем праявiць сваю iнiцыятыву i самадзейнасць. Таксама яна расказала аб тым, што галоўнымi памочнiкамi педагога ў станаўленнi i фармiраваннi класнага калектыва  з’яуляюцца бацькi навучэнцаў. З дапамогай iх падтрымкi i дапамогi жыццядзейнасць калектыва дзяцей становiцца цiкавай i насычанай. Алена Казiмiраўна паведамiла, што стварэнне самакiравання ў вучнёускiм калектыве - адна з важнейшых умоу ў працэсе выхавання. У аснове самакiравання заўсёды ляжыць адказнасць за свае ўчынкi i ўчынкi iншых членаў калектыва. Яна назвала асноўныя этапы стварэння самакiравання навучэнцаў. На першым этапе педагог павiнен дакладна ўяуляць, што ён хоча. Самаматывацыя педагога з’яўляецца пачаткам ланцуга педагагiчных дзеянняў стварэння i развiцця вучнёўскага самакiравання. Наступны этап- вувучэнне калектыва навучэнцаў- накiраваны на вувучэнне грамацкага меркавання i выяўленне ў калектыве сацыяльна- актыўных выхаванцаў. Далей этап стварэння актыва- ядра самакiравання. У канцы класны кiраўнiк адзначыла, што паслядоўнасць этапаў дае магчымасць стварыць моцны i ўстойлiвы калектыў.

    Па чацвёртаму пытанню выступіла Казак Таццяна Іванаўна, класны кіраўнік 8 класа. Яна паведаміла пра  псіхолага-педагагічныя асновы зносін з вучнямі. У цяперашні час існуе некалькі канцэпцый выхавання:

  • монаідэалагічная
  • дэідэалагічная
  • дуалістычная
  • канцэпцыя вольнага выхавання
  • упраўленчая канцэпцыя выхавання
  • канцэпцыя асабова-арыентаванай сістэмы
  • сістэмна-ролевая канцэпцыя

Далей Таццяна Іванаўна раслумачыла падрабязна сутнасць кожнай канцэпцыі і адзначыла, што найбольш актуальны ў наш час сістэмна-ролевая канцэпцыя і канцэпцыя асабова-арыентаванай сістэмы. Потым яна  пазнаёмiла з пытаннем як працуюць класныя кіраўнікі з сям’ёй. Яна адзначыла, што  бацькі з'яўляюцца першымі педагогамі дзіцяці. Менавіта сям'я з ранняга дзяцінства заклікае  закласці ў дзіцяці маральныя каштоўнасці, арыенціры на жыццё ў грамадстве. Праца педагагічнага калектыву школы з бацькамі ажыццяўляецца ў двух напрамках: з калектывам бацькоў і індывідуальна. Таццяна Іванаўна паведаміла таксама, што неабходны  разумець, чым бы не займаліся бацькі, кім бы яны не былі па спецыяльнасці, яны заўсёды педагогі, заўсёды выхавальнікі сваіх дзяцей. А любоў і павагу бацькоў класны кіраўнік атрымлівае, перш за ўсё, сваёй добрасумленнай працай, чулым стаўленнем да сваіх выхаванцаў.

Затым прысутныя наведалi класныя мерапрыемствы ў 5 і 6 класах. Настаўнiкi падрыхтавалi класныя гадзiны грамадзянскай і прафесійнай  праблематыкi . У 5 класе класную гадзiну правяла Карась Т.М.  « Правы і абавязкі». Мэта класнай гадзiны: абагульніць веды дзяцей аб асноўных правах і абавязках.  Выкарыстоўвалiсь разнастайныя формы работы, удзельнiчалi ўсе вучнi класа. Класная гадзіна прайшла цікава і прадуктыўна, усе вучні справіліся з заданнямі на розных этапах , праявілі сваю творчасць, самастойнасць, атрымалі станоўчыя эмоцыі.У 6 класе класную гадзiну правяла Трафімовіч Валянціна Рыгораўна  «Усе прафесіі добрыя- выбірай на смак». Мэта: пазнаёміць дзяцей з рознымі відамі прафесій. Розныя вiды дзейнасцi на працягу ўсёй класнай гадзiны садзейнiчалi высокай актыўнасцi i працаздольнасцi вучняў. На класнай гадзіне выкарыстоўваўся наглядны матэрыял, разнастайныя спосабы актывацыі ўвагі навучэнцаў на розных этапах, стваралась атмасфера для калектыўнага перажывання. Навучэнцы вельмі энэргічна і з цікавасцю ўдзельнічалі ў кожным конкурсе.

Такім чынам, у ходзе правядзення класных гадзін у 5 і 6 класах усе пастаўленыя мэты і задачы былі дасягнуты.

   Па заканчэнню работы ўдзельнiкi пасяджэння пастанавiлi:

1.Класным кiраўнiкам выхоўваць культуру досуга дзяцей сродкамi  пазакласных мерапрыемстваў.

2. Класным кiраўнiкам выкарыстоўваць разнастайныя формы i метады ў выхаваўчай рабоце для станаўлення ўсебакова развiтай асобы, а таксама для развiцця асабiстых здольнасцей.

Метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў у другiм  паўгоддзi  2017-2018 навучальнага  года  ўключала 8 чалавек.  Кіраўнік аб'яднання  Карась Таццяна Мiкалаеўна. У склад МА ўвайшлi:

Склад

метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў

  1. Кацэвіч Вольга Яўгеньеўна, класны кіраўнік 1 класа
  2. Ранчынская Святлана Мiкалаеўна,  класны кiраўнiк 2 класа
  3. Харытановіч Вольга Валер’еўна, класны кiраўнiк 3 класа
  4. Асадчая Аксана Пятроўна, класны кiраўнiк 4 класа
  5. Карась Таццяна Мікалаеўна, класны кiраўнiк 5 класа
  6. Трафiмовiч Валянцiна Рыгораўна, класны кiраўнiк 6 класа
  7. Казак Таццяна Iванаўна,  класны кiраўнiк 8 класа
  8. Тамашова Алена Казiмiраўна, класны кiраўнiк 9 класа
  9. Карась Таццяна Мікалаеўна, кіраўнік ВМА

Сакавік

Занятак 3.

Тэма: Выкарыстанне новых тэхналогiй выхаваўчага працэсу ў аспекце маральнага  i iдэалагiчнага выхавання.

 Мэта: Павышэнне псiхолага- педагагiчнай кампетэнтнасцi класнага кiраўніка пры прымяненнi новых тэхналагiй выхаваўчага працэсу.

Форма правядзення: семiнар-практыкум.

Пытаннi для абмеркавання:

1.Выкарыстанне сучасных педагагiчных тэхналогiй у арганiзацыi i правядзеннi выхаваўчай работы.

2.Праектаванне зместу выхаваўчай работы з дзецьмi ў сучасных сацыякультурных умовах.

3. Калектыўныя i групавыя формы работы з навучэнцамi.

4. Калектыў як фактар развiцця асобы. Прынцып асабова- арыентаванага падыходу ў працы з навучэнцамi.

Па першаму пытанню выступала Трафімовіч Валянціна Рыгораўна , класны кiраўнiк 6 класа. Яна адзначыла, што важна ўжываць у выхаваўчай працы новыя, іванацыйныя тэхналогіі і зусім неэфектыўна карыстацца застарэлымі тэхналогіямі, якія патрабуюць вялікіх  затрат часу і з’яўляюцца   нецікавымі для вучняў. Валянціна Рыгораўна звярнула увагу на тое, што ў цяперашні час вельмі важную ролю адыгрываюць камп’ютарныя тэхналогіі, тэхналогія супрацоўніцтва,крытычнага мыслення, педагагічных майстэрняў і іншыя.  Яна паведаміла, што педагагiчная тэхналогiя- гэта складаная сiстэма метадык i прыёмаў, аб’ яднаных агульнаадукацыйнымi мэтамi, узаемазвязанымi памiж сабой задачамi i зместам, формамi i  метадамi арганiзацыi вучэбна- выхаваўчага працэсу. Выхаваўчая тэхналогiя- гэта адно з сродкаў выхавання.  Выхаваўчыя тэхналогii ўключаюць наступныя кампаненты:

  • дыягнастыраванне
  • мэтанакiраванасць
  • праектаванне
  • канструiраванне
  • арганiзацыйна-дзейнасны кампанент
  • кантрольна-упрауленчы кампанент

Валянціна Рыгораўна расказала пра класiфiкацыю тэхналогiй выхавання: па фiласоўскай аснове, па навуковай канцэпцыi, па катэгорыi аб’ екта. Далей яна назвала найбольш распаўсюджаныя i сучасныя выхаваўчыя тэхналогii. Сюды адносяцца:

  • тэхналогiя арганiзацыi i правядзення групавой выхаваўчай справы
  • здароўезберагаючая тэхналогiя
  • медыка-гiгiенiчная тэхналогiя
  • тэхналогiя супрацоўнiцтва i iншыя

Валянціна Рыгораўна дакладна раскрыла сутнасць кожнай тэхналогii. Яна параiла выкарыстоўваць разнастайныя тэхналогii ў працэсе выхаваўчай работы.

Па другому  пытанню выступала Харытановiч Вольга Валер’ еўна, класны кiраўнiк 3 класа. Яна  расказала пра сацыякультурнае i медыякультурнае выхаванне. Вольга Валер’ еўна адзначыла пра важнасць благанадзейнай псiхалагiчнай атмасферы ў калектыве. А для гэтага патрэбна выкананне наступных умоў:

-кожны павiнен адчуваць сябе ў бяспецы

- у кожнага павiнны быць станоўчыя адносiны да самаго сябе

-кожны павiнен умець заводзiць сяброўства i падтрымлiваць сяброўскiя адносiны

Яна адзначыла, што важны момант у выхаваўчай працы –гэта выхаванне цярпiмых адносiн да розных людзей, рэчаў,поглядаў. Класны кiраўнiк павiнен зрабiць усё неабходнае для таго, каб дзiцячы калектыў жыў цiкавым, захапляльным жыццём. Для дасягнення пастаўленых мэт можна выкарыстоўваць наступныя формы работы з калектывам:

-тэматычныя класныя гадзiны маральнай накiраванасцi

-вывучэнне маральнай спадчыны   свету

-святы, конкурсы

- экскурсii, паездкi

- гульнi i iншыя

У канцы яна адзначыла, што толькi ў спрыяльным псiхалагiчным асяроддзі мы можам гаварыць пра эфектыўнасць выхаваўчай сiстэмы па ўсiм накiрункам развiцця дзiцяцi i фармiравання сацыякультурнай сiтуацыi.

 Па трэцяму  пытанню выступала  Карась  Таццяна Мікалаеўна, класны кiраўнiк 5 класа.  Яна паведаміла пра калектыўную, групавую і індывідуальную  формы работы. Таццяна Мiкалаеўна звярнула ўвагу на тое, што асноўнай формай з’яўляецца індывідуальная, назвала прызнакі гэтай формы і адзначыла перавагі. Потым яна расказала пра калектыўную і групавую формы работы, адзначыўшы таксама перавагі кожнай з іх, і зрабіла вынік, што кожная з форм вучэбнай дзейнасці мае свае перавагі і найбольш эфектыўная на пэўным этапе навучання.

Па чацвёртаму пытанню  выступала  Ранчынская Святлана Мiкалаеўна,  класны кiраўнiк 2 класа.  Яна раскрыла паняцце “ калектыў”, назвала яго прызнакі і расказала аб спосабах фарміравання. Святлана Мікалаеўна  паведаміла пра прынцып асобасна-арыентаванага падыходу і адзначыла яго важнасць у працы з вучнямі. Яна падрабязна расказала i пра асноўныя умовы эфектыўнай сацыялiзацыi ў класе: глабальная макрасерада, лакальная макрасерада, фiзiчны мiкраклiмат, задаволенасць дзейнасцю. Далей яна адзначыла, што на першым месцы ва ўзаемаадносiнах падлеткаў стаяць таварыскія адносiны. Святлана Мікалаеўна  расказала пра мiжасабовыя адносiны дзяцей i падлеткаў, дала парады класным кiраўнiкам.

Затым прысутныя наведалi класныя мерапрыемствы ў 1 і 9  класах. У 1 класе класную гадзiну правяла Кацэвiч Вольга Яўгеньеўна «Усе прафесii важныя » Мэта класнай гадзiны: выхоўваць паважлівыя адносіны да людзей розных прафесій.  Выкарыстоўвалiся разнастайныя формы работы, удзельнiчалi ўсе вучнi класа. Настаўніца выкарыстоўвала на класнай гадзіне мультымедыйнае абсталяванне, што з’яўляецца неабходным патрабаваннем у цяперашні час. Гэта спрыяла большай актыўнасці дзяцей і выклікала інтарэс. У 9 класе класную гадзiну правяла Тамашова Алена Казiмiраўна « Свет прафесiй». Мэты: стварэнне ўмоў для азнаямлення навучэнцаў з разнастайнасцю прафесiй. Форма правядзення: гутарка. Розныя вiды дзейнасцi на працягу ўсёй класнай гадзiны садзейнiчалi высокай актыўнасцi i працаздольнасцi вучняў.

Май

Занятак 4.

Тэма: Аналіз работы МА класных кіраўнікоў за 2017-2018 навучальны год.

Мэта: Падвядзенне вынікаў работы МА класных кіраўнікоў за 2017-2018 навучальны год.

Форма правядзення: семiнар.

Пытаннi для абмеркавання:

1. Аналіз работы МА класных кіраўнікоў за 2017-2018 навучальны год.

2. Планаванне работы МА класных кіраўнікоў на 2018-2019 навучальны год.

Аналіз дзейнасці МА класных кіраўнікоў за 2017/2018 навучальны год паказвае, што іх прафесійнае майстарство мае даволі высокі ўзровень. Класныя кіраўнікі на працягу навучальнага года мелі магчымасть пряўляць творчасць, прафесійнае майстарство і педагагічны пошук. Яны прымалі актыўны ўдзел у рабоце МА: выступалі з дакладамі, праводзілі адкрытыя мерапрыемствы, дзяліліся вопытам практычнай дзейнасці, граматна рабілі самаадзнаку і адзнаку працы калег.

Большасць педагогаў маюць шматгадовы вопыт работы ў ролі класнага кіраўніка, маюць высокую тэарэтычную і метадычную падрыхтоўку ў выбары мэт выхаваўчых мерапрыемстваў, планаванні, арганізацыі і аналізе выхаваўчай работы, дастаткова ўпэўненна арыентуюцца ў сучасных педагагічных канцэпцыях выхавання і выкарыстоўваюць іх як аснову для ўласнай педагагічнай дзейнасці. Работа большасці класных кіраўнікоў накіравана на рашэнне сацыяльна значных задач.

Асновай выхаваўчай работы з’яўляецца ўдзел класаў у агульнашкольных мерапрыемствах. Гэта садзейнічала павышэнню ўзроўню камунікатыўнасці кожнага вучня і было накіравана на развіццё класных калектываў у цэлым, дапамагала класным калектывам стаць неат’емнай часткай школьнага калектыва. Удзел класных калектываў у агульнашкольных мерапрыемствах да Дня настаўніка, да Свята Перамогі, да Новага году дапамог класным кіраўнікам запоўніць дзіцячы досуг цікавымі і пазнаваўчымі, вясёлымі і сур’ёзнымі мерапрыемствамі, тым самым сводзячы да мінімума ўплыў вуліц, што асабліва значна для вучняў.

Прааналізаваўшы работу МА за 2017/2018 навучальны год, лічым мэтазгодным прызнаць, што дзейнасць класных кіраўнікоў знаходзіцца на даволі высокім прафесійным узроўні. МА класных кіраўнікоў адыгрывае вялікую ролю ў павышэнні агульнатэарэтычнага і метадычнага ўзроўню педагогаў і іх кваліфікацыі.

Работа МА садзейнічала:

  1. Выучэнню нарматыўнай і метадычнай дакументацыі па арганізацыі выхаваўчага працэса ў школе.
  2. Распрацоўцы адзіных падыходаў да выхавання вучняў.
  3. Выкарыстанню ва ўласнай практыцы новых методык і тэхналогій арганізацыі выхаваўчай работы.
  4. Аказанню метадычнай дапамогі класным кіраўнікам ў арганізацыі выхаваўчай работы з вучнямі.

Аднак існуюць і недахопы:

  1. Не ў поўнай меры вядзецца работа па арганізацыі вучнёўскага самакіравання ў школе.
  2. Зыходзячы з аналіза работы МА, лічым неабходным у 2018/2019 навучальным годзе засяродзіць увагу членаў пасяджэння на рашэнні наступных задач:
  1. Павышаць эфектыўнасць выхаваўчай работы ў школе праз авалодванне новымі метадамі і формамі арганізацыі выхаваўчага працэса.
  2. Садзейнічаць актыўнаму ўкараненню ў практыку класных кіраўнікоў сучасных выхаваўчых тэхналогій.
  3. Ствараць выхаваўчае асяроддзе ў школе для забеспячэння ўмоў для самастойнасці, ініцыятыўнасці і творчасці вучняў.
  4. Далучаць бацькоў да ўдзелу ў выхаваўчай працы з мэтай папярэджання сямейнай неблаганадзейнасці.

       

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.