Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 36 человек

План работы  метадычнага аб’яднання класных кiраўнiкоў на 2018/2019 навучальны год

Дата: 28 сентября в 23:01

План работы  метадычнага аб’яднання класных кiраўнiкоў

на 2018/2019 навучальны год

Тэма: Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць класнага кіраўніка як аснова паспяховага партнёрства з сям'ёй

Мэта:  павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў, удасканаленне форм і метадаў работы з бацькамі вучняў; удасканаленне работы класных кіраўнікоў па фарміраванні культуры сямейных адносін, павышэнню бацькоўскай адказнасці за выхаванне дзяцей, захаванню і ўмацаванню сямейных каштоўнасцяў

Задачы:

- удасканальваць методыку работы класных кіраўнікоў па арганізацыі ўзаемадзеяння з бацькамі па асноўных пытаннях выхавання;

- садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з вучнямі і іх бацькамі;

- удасканальваць працу класнага кіраўніка па фарміраванні культуры сямейных адносін;

- садзейнічаць павышэнню бацькоўскай адказнасці за выхаванне свайго дзіцяці.

Верасень

Занятак 1.

Тэма: Арганiзацыя выхаваўчай работы у 2018/2019 навучальным годзе.

Мэта: Планаванне выхаваўчай работы на бягучы навучальны год.

Форма правядзення: iнструктыўна - метадычны семiнар.

Пытаннi для абмеркавання:

1.Патрабаваннi да арганiзацыi выхаваўчай работы ў 2018/2019  навучальным годзе.

2. Асноўныя накiрункi выхаваўчай работы i iх асаблiвасцi.

3.Планаванне работы МА класных кiраунiкоў на 2018/2019 навучальны год.

Лістапад

Занятак 2.

Тэма: Дзейнасць класнага кіраўніка па ажыццяўленню ўзаемадзеяння школы і сям'і ў выхаванні школьнікаў. Павышэнне ролі сям'і і адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей.

Мэта: павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка пры арганізацыі работы з сям'ёй.

Форма правядзення:  семiнар-практыкум.

Пытаннi для абмеркавання:

 1. Сучасная беларуская сям'я: стан, падтрымка, праблемы.

2. Узаемадзеянне школы і сям'і ў выхаванні дзяцей, праблемы і шляхі ўдасканалення.

3. Педагагічнае асвета бацькоў як спосаб аказання дапамогі ў стварэнні спрыяльнага выхаваўчага асяроддзя ў сям'і.

4. Сумесная праца класнага кіраўніка і бацькоў па выхаванню ў вучняў агульначалавечых каштоўнасцяў.

5. Наведванне выхаваўчых мерапрыемстваў у 1-9 класах.

Сакавік

Занятак 3.

Тэма: Педагогіка падтрымкі дзіцяці: узаемадзеянне школы, сям'і і соцыума па прафілактыцы дэвіянтных паводзін навучэнцаў. Канструктыўнае партнёрства школы і сям'і. Ўдасканаленне выхаваўча-прафілактычнай работы.

 Мэта: Фарміраванне ў класных кіраўнікоў ўстаноўкі на прымяненне тэхналогій педагогікі падтрымкі ў працы з «цяжкімі» дзецьмі і дзецьмі «групы рызыкі».

Форма правядзення: семiнар-практыкум.

Пытаннi для абмеркавання:

1. Шляхi асваення настаўнікамі тэхналогіі педагагічнай падтрымкі.

2. Выяўленне праблемных сем'яў як сродак прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва.

3. Суб'ектнага пазіцыя бацькоў - важны фактар фарміравання выхаваўчай прасторы школы.

4. Традыцыйныя і новыя формы работы з бацькамі ў сучаснай школе.

5. Наведванне выхаваўчых мерапрыемстваў у 1-9 класах.

Май

Занятак 4.

Тэма: Аналіз работы МА класных кіраўнікоў за 2018-2019 навучальны год.

Мэта: Падвядзенне вынікаў работы МА класных кіраўнікоў за 2018-2019 навучальны год.

Форма правядзення: семiнар.

Пытаннi для абмеркавання:

1. Аналіз работы МА класных кіраўнікоў за 2018-2019 навучальны год.

2. Планаванне работы МА класных кіраўнікоў на 2019-2020 навучальны год.

Кіраўнік МА                                                         Т.М. Карась

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.