Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Наши уроки

Дата: 2 февраля 2016 в 13:52

Урок матэматыкі ў 4 класе “Касмічнае падарожжа”

Урок падрыхтавала  Ранчынская С.М., настаўнік пачатковых класаў  I кваліфікацыйнай катэгорыі

Тэма ўрока: Складанне велічынь

                                       

Мэты ўрока: 1) вывучэнне і прымяненне алгарытму складання мнагазначных лікаў пры складанні велічынь;

2) развіццё навыкаў вуснага лічэння, лагічнага мыслення вучняў; адпрацоўка вылічальных навыкаў;

3) стварэнне спрыяльных умоў для фарміравання цікавасці да вывучэння космасу.

 

Задачы: 1) Адпрацаваць алгарытм складання мнагазначных лікаў;

2) Паўтарыць прыёмы пераўтварэння велічынь;

3) Рашаць састаўныя тэкставыя задачы.

 

Абсталяванне: ілюстрацыі з выявамікасмічнага карабля, зорак, метыярытнага дажджу, інапланецян, касмадрома, касмічны журнал.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны  момант. Уступнае слова настаўніка.

Празвінеў званок вясёлы,

Вы ўрок пачаць гатовы?

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды набываць!

  • Школа – дзіцячая краіна, дзе шмат свету і цяпла, дзе шмат шчасця і дабрыні.

Вы згодны з выказваннем? (Да і не). Бывае ў школе і цяжка і сумна. Як вы думаеце, што неабходна рабіць, каб вучоба заўсёды была ў радасць?

Каб на кожным уроку паднімацца да вяршыніведаў і радасці, неабходна памятаць, якія цяжкасці мы ўжо пераадолелі. Успомніце, што мы ўжо ведаем і ўмеем?

Сёння мы з вамі працягнем вывучаць мнагазначныя лікі і будзем практыкаваццапераўтвараць і складаць велічыні.Тэма нашага ўрока: Складанне велічынь.

 

Дзеці, на двары зіма. А зімою ўсё навокал засыпае белы, пушысты снег. Уявіце сабе, што і вашы парты ўсе засыпаны снегам. Давайце яго здзьмуем, каб было зручна працаваць. (Дыхацельная гімнастыка).

Нашы парты сухія і чыстыя. Можам працаваць. Запішыце ў сшыткі дату.

 

  1. Хвілінка чыстапісання:
  2.  

Але сёння ў нас незвычайны ўрок матэматыкі. Мы з вамі адправімся ў завочнае падарожжа па космасу. Я веру, што на сваім шляху вы пераадолееце ўсе цяжкасці і, поўныя ўражанняў ад касмічнага палёту, паспяхова вернецеся на Зямлю.

Трапіць на касмадром нам дапаможа першае заданне, якое мы выканаем. У кожнага з вас на парце ляжыць касмічны журнал, у якім вы будзецеацэньваць сябе за кожнае пісьмовае заданне.За правільна выканае заданне - 2 балы, з адной памылкай - 1 бал, няправільна - 0 балаў.

 

  1. Вуснае лічэнне:

Пытанні з сакрэтам. Запішыце адказы ў кожную клетачку.

1 Гусь, якая стаіць на адной назе, важыць 3 кг. Колькі будзе важыць гусь на дзвюх нагах? (3)

2 Дзеці прайшлі за 1 гадзіну 4 км. Колькі яны пройдуць за 2 гадзіны? (8)

3 У сям’і тры сыны, і ў кожнага з іх ёсць сястра. Колькі дзяцей у сям’і? (4)

4 Колькі рог у дзвюх кароў? (4)

5 На вяроўцы завязалі 7 вузлоў. Паміж вузламі адлегласць 1 метр. Колькі метраў паміж крайнімі вузламі? (6)

6 Брату 8 гадоў. Сястры 15 гадоў. На колькі гадоў сястра будзе старэйшая за брата праз 10 гадоў? (7)

Які лік у вас атрымаўся? 384 467.

Ці ведаеце вы што адлегласць ад Зямлі да Месяца складае якраз 384 467 км.

Ацаніце сябе ў касмічным журнале.

 

Вось мы і на касмадроме. Але на чым мы будзем падарожнічаць? Аб гэтым мы даведаемся, калі адгадаем наступную загадку:

Плыве ў прасторы, ды не ў моры, караблём завецца,ля зорак ўецца. (Касмічны карабель)

 

  1. Работа над новай тэмай:

Малайцы! Адпраўляемся ў касмічнае падарожжа! Але наперадзе нас чакае падзенне зорак, якое можа перашкодзіць нашаму падарожжу. Неабходна пераадолець гэту перашкоду, навучыўшыся складаць “зорныя велічыні”.

Тлумачэнне новай тэмы настаўніцай на наступным прыкладзе:

23 м 64 см + 47 м 85 см = 71 м 49 см

 

Зрокавая гімнастыка.

  1. Замацаванне ВУН:

Складанне велічынь вучнямі:

12 м 76 см + 3 м 45 см

1 г 26 мін + 3 г 18 м

5 кг 400 г +2 кг 300 г

75 ц 27 кг + 3 ц 49 кг

17 г 30 мін + 5 г 45 мін

1500 кг + 7 т 650 кг

Ацаніце сябе ў касмічных журналах.

 

Дзеці, наш радар паймаў незвычайнае пасланне ад інапланецян.  Яны просяць нас аб дапамозе. Дапаможам ім? Для гэтага неабходна рашыць наступную  задачу і знайсці адказ на пытанне, якое хвалюе жыхароў планеты Марс ужо шмат гадоў.

Задача

На планеце Марс дзве дзяржавы. У першай дзяржаве жыве 13140 інапланецян, а ў другой – у 3 разы больш. Колькі ўсяго інапланецян жыве на планеце Марс?

Аб чым гаворыцца ў задачы?

Колькі інапланецян жыве ў першай дзяржаве?

Ці вядома, колькі інапланецян жыве ў другой дзяржаве?

Што сказана аб гэтым?

Што значыць у 3 разы больш?

Ці можам мы знайсці, колькі інапланецян жыве ў другой дзяржаве?

Якім дзеяннем?

Якое пытанне стаіць у канцы задачы?

Як знайсці колькі ўсяго інапланецян жыве на планеце Марс? Якім дзеяннем?

Ацаніце сябе ў касмічных журналах.

 

Зімовая фізкультхвілінка:

Падаюць з неба сняжынкі.

Падаем і мы як сняжынкі.

Пераступаем вялікія гурбы снегу.

Кацім снежны ком.

Катаемся на лыжах.

Расчышчаем дарожкі ад снегу.

Неспяшаючыся вяртаемся ў клас

І сядаем за парты.

 

Дзеці, на нашым шляху ўзнік метыярытны дождж.  Каб пераадолець гэту перашкоду, нам неабходна рашыць наступныя прыклады, запоўніўшы пустыя месцы патрэбнымі лікамі.

1*6*84+29314* =*3*726

586*34 - *9*63*=3*43*3

Ацаніце сябе ў касмічных журналах.

 

Ну вось надыйшоў час вяртацца назад . Для гэтага нам неабходна адправіць на Зямлю пасланне-шыфроўку: расстаўце знакі + і – каб  роўнасці былі праўдзівыя:

1100 *  100 * 200 =1200

1840  * 160 * 2000= 0

3729 * 28 * 701 =3000

Ацаніце сябе ў касмічных журналах.

Малайцы! Вяртаемся на планету Зямля. Ну вось мы  і зноў апынуліся ў роднай школе.

 

  1. Выстаўленне адзнак за ўрок:

Падлічыце суму усіх балаў у касмічным журнале. Гэта і ёсць ваша адзнака за сённяшні ўрок.

 

  1. Падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія:

 

- А зараз адзначце словы, якія характарызуюць вашу працу на ўроку

знакам +

Зразумеў

 

рашаў

 

Стараўся

 

спісваў

 

Думаў

 

стаміўся

 

Ленаваўся

 

чакаў перапынку

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Звесткі аб настаўніку,які распрацаваў  урок.

 

 

 

Распрацавала настаўнік пачатковых класаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі,стаж  9 г.

Дзяржаўнай установы адукацыі “Грэбенская базавая школа”

Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ранчынская Святлана Мікалаеўна. Тел.80299108086; раб.80235391386

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.