Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

План работы настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін у 2024/2025 навучальным годзе

Дата: 16 сентября 2024 в 12:55

ЗАЦВЯРДЖАЮ                                                                                                                       Дырэктар” Грэбенскай    базавай                                                                                                                          школы”                          І.А.Салей

План работы

настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін

у 2024/2025 навучальным годзе

       Тэма: Павышэнне якасці навучання сродкамі вучэбных прадметаў прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін,у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў.

       Мэта: Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў,асваенне рацыянальных метадаў і прыёмаў навучання і выхавання вучняў з мэтай забеспячэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і павышэння якасці адукацыі.

      Задачы:

-садзейнічаць засваенню педагогамі дыдактычных рэсурсаў, накіраваных на фарміраванне асобасных,метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў;

- удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў;

- ствараць умовы для творчай самарэалізацыі настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу, павышэння ўзроўню іх прафесійнага майстэрства;

Пасяджэнне № 1

      Тэма: Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе.

      Час правядзення: жнівень,2024 г.

      Форма правядзення :інструктыўна-метадычнае пасяджэнне.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе.
  2. Асаблівасці навукова-метадычнага забеспячзння адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўча- матэматычнага цыклу ў 2024/2025 навучальным годзе.
  3. Планаванне работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін у 2024/2025 навучальным годзе.

Пасяджанне № 2

      Тэма: Інфармацыйная культура і медыякампетэнтнасць настаўніка як сродак развіцця і выхавання асобы вучняў.

     Час правядзення : снежань,2024

     Форма правядзення: семінар- практыкум

Пытанні для абмеркавання:

  1. Медыяграматнасць як неад’емны фактар развіцця метадалагічнай культуры вучняў.
  2. Выкарыстанне медыяадукацыйнага падыходу ў вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці.
  3. Медыяадукацыя і медыякампетэнтнасць як важныя складнікі сучаснай педагогікі і адукацыйнага працэсу.

Пасяджэнне № 3

     Тэма:Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі па прадмеце як эфектыўны сродак фарміравання метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў

    Час правядзення:красавік,2025 г.

    Форма правядзення:круглы стол

Пытанні для абмеркавання:

  1. Фарміраванне метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыклу.
  2. Мадэляванне сучаснага ўрока з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока.

Пасяджанне № 4

     Тэма: Аналіз эфектыўнасці работы метадычнага аб’яднання ў 2024/2025 навучальным годзе і задачы на 2025/2026 навучальны год

     Час правядзення:май,2025 г.

     Форма правядзення: панарама метадычных ідэй

Пытанні для абмеркавання:

1.Панарама педагагічнага вопыту.

2.Аналіз выканання вучэбных праграм.

3.Удзел настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін ў прафесійных і метадычных конкурсах

4.Вызначэнне задач і перспектыўных накірункаў работы МА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу на  2025/2026 навучальны год

Кіраўнік метадычнага аб’яднання                                     В.А.Блоцкая

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.