Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

памятка родителям

Дата: 10 мая 2018 в 22:56

Паважаныя бацькі!

У мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у неблаганадзейных сем'ях, павышэння адказнасці бацькоў, якія не выконваюць абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні сваіх дзяцей, Прэзідэнтам РБ выдадзены Дэкрэт № 18 ад 24 лістапада 2006 года «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем'ях». «Дзеці падлягаюць дзяржаўнай абароне і змяшчэнню на дзяржаўнае забеспячэнне ў выпадку, калі ўстаноўлена, што бацькі вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкоднае ўздзеянне на дзяцей, з'яўляюцца хранічнымі алкаголікамі ці наркаманамі альбо іншым чынам неналежна выконваюць свае абавязкі па выхаванню і ўтрыманню дзяцей, у сувязі з чым яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы». Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне, якія маюць звесткі пра дзяцей, якія выхоўваюцца ў праблемных сем'ях, абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым кіраўніку ўстановы  адукацыі, орган апекі і папячыцельства.

З 10.04.2018 года у раёне працуе камісія Жыткавіцкага райвыканкама, якая правярае выкананне гэтага дэкрэту , а з 20.04.2018 у гэтым накірунку працуе пракуратура. Прадстаўнікі камісій маюць права наведаць і праверыць умовы пражывання  любой сям’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, але асабліва гэта датычыцца сямей, у якіх выхоўваецца тры і болей дзяцей і сямей, якія лічацца малазабяспечанымі

Таму звярніце ўвагу яшчэ раз на санітарныя ўмовы пражывання непаўналетніх, на асабістую гігіену дзяцей, у доме павінны быць пасцельная бялізна, прадукты харчавання

І яшчэ раз нагадваем: не забывайце пра бяспеку сваіх дзяцей :

  • Не дазваляйце дзецям ездзіць на веласіпедах па праезжай часцы дарогі!
  • Не пакідайце малалетніх дзяцей адных без нагляду!
  • Не выпускайце на вуліцу без светаадлюстроўваючых элементаў у цёмны час сутак і без суправаджэння дарослых!

Дзеці – гэта самае дарагое, што ёсць у жыцці, беражыце іх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.