ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар Грэбенскай базавай
школы І.А. Салей
__________________ 2024 г.
План работы
метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў
на 2024/2025 навучальны год
Тэма: Павышэнне якасці адукацыі сродкамі вучэбнага прадмета, у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў.
Мэта: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці натаўніка па пытаннях фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў.
Задачы:
- актуалізаваць і паглыбляць веды настаўнікаў пачатковых класаў пра сучасныя падыходы і спосабы фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў;
- удасканальваць методыку выкладання вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- садзейнічаць удасканаленню прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў пачатковых класаў па пытаннях павышэння якасці адукацыі сродкамі вучэбнага прадмета.
Жнівень
Занятак 1.
Тэма:Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе.
Мэта: Планаванне работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на бягучы навучальны год.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.
Пытанні для абмеркавання:
- Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
- Арганізацыя і змест метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у 2024/2025 навучальным годзе з улікам аналізу вынікаў папярэдняга навучальнага года.
- Прадметныя часопісы як сродак інфармацыйнай, навукова-метадычнай падтрымкі настаўнікаў пачатковых класаў і павышэння іх прафесійнай кампетэнтнасці.
Снежань
Занятак 2.
Тэма:Тэарэтычныя аспекты фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Мэта: Авалоданне прафесійнай кампетэнтнасцю настаўнікамі пачатковых класаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў.
Форма правядзення: семінар-практыкум.
Пытанні для абмеркавання:
- Развіццё пазнаваўчай сферы вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках як сродак фарміравання іх функцыянальнай граматнасці.
- Функцыянальная граматнасць як каштоўнасна-мэтавы арыенцір пачатковай адукацыі.
- Метады фарміравання функцыянальнай граматнасці ў працэсе вучэбнай дзейнасці ў пачатковых класах.
- Праектная дзейнасць вучняў як сродак фарміравання функцыянальнай граматнасці.
- Наведванне адкрытых урокаў. Самааналіз і аналіз.
- Выніковая рэфлексія.
Красавік
Занятак 3.
Тэма:Сучасны ўрок у кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Мэта: Фарміраванне настаўнікамі пачатковых класаў функцыянальнай граматнасці вучняў сродкамі сучаснага ўрока.
Форма правядзення: семінар-практыкум.
Пытанні для абмеркавання:
- Праектаванне, правядзенне і крытэрыі эфектыўнасці сучаснага ўрока.
- Фарміраванне чытацкай граматнасці вучняў на вучэбных занятках.
- Патэнцыял гульнёвых тэхналогій у фарміраванні функцыянальнай граматнасці вучняў пачатковых класаў.
- Роля экскурсій і назіранняў у фарміраванні экалагічнай граматнасці, выхаванні і развіцці асобы вучня.
- Наведванне адкрытых урокаў. Самааналіз і аналіз.
- Выніковая рэфлексія.
Май
Занятак 4.
Тэма: Удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў праз самаадукацыю і ўзаеманаведванне ўрокаў.
Мэты: Падвядзенне вынікаў дзейнасці настаўнікаў пачатковай школы па пытаннях павышэння якасці адукацыі.
Форма правядзення: круглы стол.
Пытанні для абмеркавання:
- Эфектыўнасць самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў пачатковых класаў па пытаннях навучання і выхавання вучняў з выкарыстаннем адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў.
- Узаеманаведванне ўрокаў настаўнікамі. Абмен вопытам работы.
- Аналіз работы МА настаўнікаў пачатковых класаў за 2024/2025навучальны год.
- Планаванне работы МА на 2025/2026 навучальны год.
Кіраўнік МА С.М. Ранчынская