ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар Грэбенскай
базавай школы
__________І. А. Салей
___________________
ПЛАН РАБОТЫ
метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарных дысцыплін у 2024/2025 навучальным годзе
Тэма: Тэксты новай прыроды (інтэрнэт публікацыі, мультымедыйныя прэзентацыі, інтэрактыўная інфаграфіка) як рэсурс фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў
Мэта: Забеспячэнне ўмоў для ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў у галіне эфектыўнага выкарыстання тэкстаў новай прыроды як рэсурсу фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў
Задачы:
- Удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагогаў у арганізацыі эфектыўнага выкарыстання тэкстаў новай прыроды як рэсурсу фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў
- Аналізаваць працу па выкарыстанню ў адукацыйным працэсе тэкстаў новай прыроды
Пасяджэнне №1
Тэма: Нарматыўнае, прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе
Час правядзення: жнівень,2024 г.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычнае пасяджэнне
Пытанні для абмеркавання:
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе.
- Абноўленая вучэбная праграма па беларускай літаратуры для 8 класа;
абноўленыя Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення…
- Планаванне дзейнасці метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарных дысцыплін на 2024/2025 навучальны год
Пасяджэнне №2
Тэма: кампетэнтнасць настаўнікаў у галіне выкарыстання сучасных тэхналогій для работы з тэкстамі як аснова эфектыўнага ўзаемадзеяння з вучнямі ў працэсе навучання
Час правядзення: снежань,2024 г.
Форма правядзення: семінар-практыкум
Пытанні для абмеркавання:
- Вытокі і прычыны неабходнасці выкарыстання ў працсе навучання тэкстаў новай прыроды (інтэрнэт публікацый, мультымедыйных прэзентацый, інтэрактыўнай інфаграфікі) у працэсе выкладання гуманітарных дысцыплін.
- Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў пры дапамозе выкарыстання тэкстаў новай прыроды ў працэсе выкладання дысцыплін гуманітарнага цыклу
Пасяджэнне №3
Тэма: Работа з тэкстамі новай прыроды - адна з асноў фарміравання чытацкай граматнасці і функцыянальнай адукаванасці вучняў
Час правядзення: сакавік, 2025 г.
Форма правядзення: панарама метадычных ідэй
Пытанні для абмеркавання:
- Выкарыстанне навучальных матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса для арганізацыі самастойнай працы вучняў з тэкстамі новай прыроды ў працэсе вывучэння прадметаў гуманітарнага цыклу.
- Мадэляванне сучасных урокаў з выкарыстаннем тэкстаў новай прыроды як аднаго са сродкаў паспяховага засваення ведаў вучнямі.
- Навучанне вучняў самастойнаму стварэнню тэкстаў новай прыроды для эфектыўнага засваення вучэбнай інфармацыі.
Пасяджэнне №4
Тэма: Аналіз эфектыўнасці работы метадычнага аб’яднання ў 2024/2025 навучальным годзе і задачы на 2025/2026 навучальны год
Час правядзення: май,2025 г.
Форма правядзення: круглы стол
Пытанні для абмеркавання:
- Абмеркаванне педагагічнага вопыту.
- Аналіз выканання вучэбных праграм.
- Удзел настаўнікаў гуманітарнага цыклу ў прафесійных і метадычных конкурсах.
- Вызначэнне задач і перспектыўных накірункаў работы МА настаўнікаў гуманітарнага цыклу на 2025/2026 навучальны год