Т э м а: Беларусь і беларускі народ у творы У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”
М э т а: садзейнічаць узбагачэнню ведаў сямікласнікаў па культуры і традыцыях беларускага народа; развіццю творчых здольнасцей вучняў; выхаванню ў іх цікавасці да культурнай спадчыны, любові да зямлі продкаў, пачуцця нацыянальнай годнасці.
А б с т а л я в а н н е: падручнік для VII класа (2-е выд., 2004), малюнкі да нарыса, рэчы і прылады беларускіх сялян (ручнікі, посцілкі, вырабы з саломкі, з дрэва, гліняны посуд); накрыты велікодны стол.
Ф о р м а ў р о к а: урок-свята
Э п і г р а ф: Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна (Уладзімір Караткевіч).
Х о д у р о к а
I. Стварэнне эмацыянальнага настрою.
Гучыць песня I. Лучанка на словы Якуба Коласа «Мой родны кут».
II. Уступнае слова.
Н а с т а ў н і к. Куды б ні закінуў нас лёс, якія б экзатычныя краявіды мы ні пабачылі, нас заўсёды клічуць да сябе беларускія лясы і палі, азёры і рэкі. Чым жа так прываблівае родная зямля? Напэўна, не толькі сціплай і някідкай прыродай, але і сваёй мовай, казкамі і легендамі. Найвялікшы скарб нашага краю — людзі, якія жывуць тут. Уладзімір Караткевіч заклікаў усіх нас любіць «зямлю пад белымі крыламі», сваю Маці-Беларусь (зачытвае эпіграф).
Кожнаму, хто хоча ўсвядоміць сябе беларусам, трэба звяртацца да гісторыі, да спадчыны свайго народа. Культурны чалавек павінен ведаць, дзе яго вытокі, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як сустракалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі. А даведацца пра гэта нам дапаможа «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча.
- Як вы думаеце, чаму У. Караткевіч даў свайму твору назву «Зямля пад белымі крыламі»?
В у ч а н і ц а. Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Буслы – сімвалы Беларусі. Яны прыгожа ляцяць над нашай зямлёй, над намі і нашымі хатамі. Іх многія і многія тысячы. Гнёзды паўсюль. І таму мне здаецца, што ў гэтыя – і не толькі ў гэтыя – дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць “зямлёю пад белымі крыламі”.
Два вучні чытаюць верш Р. Барадуліна «Мы — беларусы» (с. 85—86).
Н а с т а ў н і к. Сціплы, чулы і гасцінны беларускі народ. Наш край — багаты, шчодры і прыгожы. Славіцца ён народным мастацтвам, сваімі майстрамі. І сёння мы следам за Уладзімірам Караткевічам наведаемся ў беларускую вёску.
III. Прадстаўленне творчых заданняў. (на аснове падручніка і дадатковай літаратуры).
1.Родная веска мая!
• А) Апісанне беларускай вёскі (с.227 )
В у ч а н ь. Вось яна, вёска. 20-30 двароў – гэта ўжо вёска. Ёсць, праўда, і вялікія вёскі, двароў на 1500, такія, як Рубель на Століншчыне. Але іх мала, напэўна, некалькі соцень, не больш.
За выключэннем некаторых раёнаў Палесся, беларускую хату ніколі не беляць знадворку, толькі ўнутры. Але старая беларуская вёска тым не менш мае нейкі дужа мілы, задумлівы і паэтычны каларыт, дзякуючы прысадам вялікіх дрэў на вуліцах і ў завулках, векавым дубам на сядзібах, вялізным дзічкам на былых межах, і, урэшце таму, што амаль адразу абавязкова відаць лясы ці пералескі, што калі не тут жа, то непадалёку – рака, рачулка ці возера. Шмат зеляніны, шмат вады, шмат неба над галавою.
Н а с т а ў н і к. І традыцыі ў вёсцы былі свае, асабліва ў дачыненні да будаўніцтва.
• Б) Талака (с. 228)
В у ч а н і ц а. У нас хату часта будуюць талакою. “ Без талакі – як без рукі!” – так вобразна ахарактарызаваў народ неабходнасць і значнасць узаемадапамогі ў ранейшай беларускай вёсцы. Талака надавала своеасаблівасць і прывабнасць сялянскай гаспадарчай дзейнасці і побыту. Шчырасць і спагада ў адносінах да другога чалавека, гатоўнасць у любы час прыйсці на дапамогу іншаму заўсёды былі адметнай рысай характару беларускага селяніна.
• В) Апісанне хаты знадворку (с.229 )
2. Просім, госцейкі, у хату
Н а с т а ў н і к. А цяпер посім у беларускую хату. Уявім сабе, што мы зайшлі ў адну з вясковых хат.
• А) Апісанне хаты (с.233 ).
В у ч а н і ц а. Спачатку трапляем у сенцы – памяшканне перад жылым пакоем, якое служыць для гаспадарчых мэтаў. Тут могуць стаяць вёдры, цэбры, кашы і г. д. Дзверы насупраць вядуць у камору, дзе месцяцца рэчы для гаспадаркі. Другія дзверы вядуць у так званую халодную хату. Сюды выносілі кросны. Да халоднай паловы рабілі прыбудову. Адсюль, дзе елі летам, куды ўзімку бралі маладняк жывёл, быў уваход у хату. Ля ўвахода, справа, мыцельнік, месца для мыцця посуду і кухонных рэчаў. Пасля печ. За печчу, па правай сцяне - пол. Пад полам складалі розныя рэчы. Але ўжо тады замест пола часта стаялі шырокія ложкі. Уздоўж астатніх дзвюх сцен ішлі шырокія лавы. Перад лаўкамі – стол. Ля той сценкі, дзе дзверы, стаялі куфры і – узімку – гаспадыніны кросны.
Н а с т а ў н і к. Беларус думаў і заўсёды дбаў аб прыгожым. Рукамі нашых продкаў створана шмат прыгожых рэчаў, сапраўдных твораў мастацтва. Традыцыйна прадметы гаспадаркі былі самаробныя. Калі селяніну патрэбны былі саха, плуг, калёсы, бочкі - рабілі; а спатрэбіцца палатно, коўдра, посцілкі альбо ручнікі – ткалі. Упрыгожванні, якія ткаліся на кроснах, - сапраўдны цуд ткацкага майстэрства. Асобна можна спыніцца на ручніках.
• А) Ручнікі (с.234).
В у ч а н ь. У побыце беларусаў ручнікі займаюць асаблівае месца. Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да смерці. Без яго не абыходзіліся самыя важныя этапы чалавечага жыцця. Ручнікі ткалі даўжынёй ад трох да пяці метраў, аздабляючы па канцах раслінна-геаметрычным арнаментам, не паўтараючы адзін аднаго. Але ручнікі не толькі ткалі, а і аздаблялі прыгожай вышыўкай. Сюжэтаў было шмат. Узоры на ручніках – зашыфраваная гісторыя жыцця народа. Кожны ўзор нешта абазначаў, толькі трэба было ўмець чытаць. Ручнікі – гэта аповесць пра жыццё народа і яго працу, пра шчасце і каханне, мары і спадзяванні.
Н а с т а ў н і к. Сапраўды, кожны ўзор на ручніку нешта абазначаў, толькі трэба было ўмець чытаць. Вядома, напрыклад, што голуб і галубка лічацца сімвалам кахання і сустракаюцца ў арнаменце вельмі часта. У залежнасці ад таго, як яны вышыты, абазначаць маглі многае. На нашым ручніку бачым голуб ідзе за галубкай – гэта азначае першае знаёмства хлопца з дзяўчынай. Каханне толькі пачынаецца. Далей бачым дзве птушкі павернуты галоўкамі адна да адной – каханне ў самым росквіце. Калі ж птушкі павернуты ў розныя бакі – каханне скончылася.
• Б) Выразнае чытанне вучнем верша М. Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”.
3. Хлеб і да хлеба!
Н а с т а ў н і к. Любую сялянскую хату немагчыма ўявіць без печы. Печ — гэта цеплыня. Дзе печ — там і гарачая смачная ежа. I ў першую чаргу — хлеб. Хлеб выступае як сімвал жыцця ў многіх народаў. Хлеб абагаўлялі. Кінуць яго лічылася за смяротны грэх. Хлеб дае сілу чалавеку для жыцця і працы. На Беларусі з даўніх часоў навучыліся выпякаць хлеб.
- А што пра хлеб піша У. Караткевіч?
• A) Хлеб (с.236).
В у ч а н ь. Хлеб – аснова ўсяго. Беларус любіць чорны хлеб і сумуе па ім, трапіўшы туды, дзе яго няма. Так што хлеб у нас жытні, вельмі духмяны. Пякуць яго на капусных або кляновых лісцях, а пасля, спырснуты вадою, астывае хлеб пад ручніком, напаўняючы хату найлепшым у свеце пахам.
Вучаніца чытае верш П. Панчанкі “Хлебныя словы”
Н с т а ў н і к. Што было другім хлебам у беларусаў?
• Б) Бульба (с. 237).
В у ч а н ь. Бульба – другі хлеб. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на начлезе, да клёцак, да бульбы, фаршыраванай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. Апісаць усе спосабы немагчыма. Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі яна – дзіва.
Н а с т а ў н і к. Беларус заўсёды любіў ды і цяпер любіць смачна паесці. Гэта падмацоўваецца ўсім зместам твора. Ул. Караткевіч удакладняе, што на куццю на стол ставілася 12, 18, а то і 24 стравы. I кожную з іх трэба было пакаштаваць. У беларуса былі хлеб, бульба і да бульбы.
- Якія яшчэ стравы нашай нацыянальнай кухні згадвае У. Караткевіч?
• А) Першыя стравы. (с.237-238) (“капуста”з кіслай або свежай капусты, поліўка, панца – пярловы суп з грыбамі, лапша з курынымі патрахамі, шчаўе, халаднік з халодным мясам і гуркамі і інш.)
• Б) Другія стравы. ( с.239 )(розныя кашы, калдуны, яешня, мачанка з блінамі, рыба, сала, верашчака і інш)
Н а с т а ў н і к. Цікавая гісторыя назвы “верашчака”. Яна абазначала і першае блюда, і другое. Давайце звернемся да тлумачальнага слоўніка і знойдзем значэнне гэтага слова. (Зачытваецца вучнем са слоўніка).
- А што пра гэту страву вы даведаліся ў сваіх бабуль?
В у ч а н ь. Са слоў сваёй бабулі я ведаю як прыгатаваць верашчаку. Для гэтага у каструлю з ручкай наліць 4 часткі вады, 1 частку хлебнага квасу, давесці да кіпення. Спасіраваць пшанічную муку, развесці яе вадою і 5 хвілін паварыць. Абсмажыць кавалачкі сала з цыбуляй і сельдэрэем. Усыпаць у каструлю прыгатаваную муку, перакласці туды ж сала і паставіць на 5 хвілін у духоўку.
Н а с т а ў н і к. Нашы продкі вялікую ўвагу ўдзялялі і напоям.
- Якія з іх былі найбольш распаўсюджанымі ў паўсядзённым побыце беларусаў?
• В) Hanoi (с.241) (кісялі, узвары, мёд, бярозавік, хатняе піва, наліўкі, віно, квас).
Н а с т а ў н і к. У паэме «Новая зямля» Якуба Коласа чытаем:
...Аздоблен квас быў і грыбамі,
Выключна ўсё баравічкамі;
Цыбуля, перчык, ліст бабковы —
Ну, не ўясісь, каб я здаровы!
За квасам елі верашчаку,
А потым блінчыкі на маку,
А там ламанцы-праснакі
3 пшанічнай добрае мукі...
Запомніце назвы страў і іх рэцэпты, каб прапанаваць бацькам папоўніць імі ваш стол. І такім чынам зберагчы, каб не адышлі ў нябыт, не забыліся стравы старадаўняй беларускай кухні.
4.Вялікдзень.
Н а с т а ў н і к. У нашага народа было шмат цудоўных старадаўніх звычаяў і абрадаў. Якое свята мы адзначылі нядаўна? (Вялікдзень.)
- Давайце зноў звернемся да зместу нарысаў. Што вы даведаліся пра падрыхтоўку і правядзенне гэтага свята?
• А) Вялікдзень. Вербная нядзеля.
В у ч а н і ц а. Вялікдзень мог адзначацца з красавіка па 8 мая. Пачынаецца святкаванне з Вербнай нядзелі. У царкве ў гэты дзень асвячаюць галінкі вярбы, што сімвалізуюць пальмавыя, з якімі народ сустракаў Хрыста пры яго ўездзе ў Іерусалім:
Не я б'ю, вярба б'е.
За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здарова, як вада,
Багата, як зямля.
• Б) Перадвелікодны тыдзень.
В у ч а н ь. Следам за Вербніцай пачынаецца перадвелікодны тыдзень («страстная седмица»):
чысты панядзелак; чысты чацвер;
вялікая пятніца; вялікая субота;
Уваскрэсенне Хрыстова.
Н а с т а ў н і к. А вось як апісвае велікодную суботу Якуб Колас:
Прыйшла вялікая субота,
Даўно прыпынена работа,
I ўжо пад вечар сама хата
Была прылучана да свята:
Лагоднасць, згода і павага
I вельмі сталая развага
Ўвесь гэты дзень тут панавалі.
I блізкасць свята шанавалі
Старыя, дзеці і падросткі,
I шуму тут не падымалі,
Як будным днём з-за кожнай косткі.
Прымеркаваны да Вялікдзеня і валачобныя абходы. «У гадочак адзін разочак», як спяваецца ў народнай песні, хадзілі паважаныя гурты валачобнікаў. Гэта адзіны абрад, у якім прымалі ўдзел толькі мужчыны.
- Што вы ведаеце пра гэты абрад?
В у ч а н і ц а. Ролі ў валачобных гуртах размяркоўваліся так: пачынальнік — кіраўнік групы, павінен добра спяваць і ведаць тэксты песень; падхватнікі падхоплівалі песні; музыканты (скрыпач, дудар, гарманіст). Рытуальныя дары насіў механоша (на шампур наколваліся кавалкі сала, кумпяка, навешваліся каўбасы). У абрадзе не дапускалася п'янства. Пасля заканчэння абходаў адбываўся падзел дароў і сумеснае частаванне.
Н а с т а ў н і к. Гуманны і прыгожы звычай, які нёс кожнаму чалавеку добрую вестку, радасць, надзею, варты адраджэння і распаўсюджвання. Зараз мы паспрабуем узнавіць некаторыя моманты святкавання Вялікдзеня. У гэтым нам дапамогуць вучні малодшых класаў.
IV. Інсцэніроўка.
У н у к і. Хрыстос уваскрэс!
Б а б у л я. Сапраўды ўваскрэс!
У н у к і. Хрыстос уваскрэс!
Б а б у л я. Сапраўды ўваскрэс!
У н у к і. Хрыстос уваскрэс!
Б а б у л я. Сапраўды ўваскрэс! Адкуль вы так ранютка?
У н у ч к а. А мы з мамай на ўсяночную хадзілі, стравы свянцілі.
Уну к. Вось і вам мама свянцонага перадала. (Дае булку, яйкі.)
Б а б у л я. Дзякую, дзетачкі!
Уну к. Ой, як у вас, бабка, смачна пахне.
Уну ч к а.
Ляжыць тут шынка, як кадушка,
Румяна-белая пампушка,
Чырвона зверху, сакаўная,
Як бы агонь у ёй палае,
А ніз бялюткі, паркалёвы,
Кілбасы — скруткі, як падковы,
Між сцёган сала і грудзінак
Красуе смажаны падсвінак —
Чысцюткі, свежы І румяны,
Як бы паніч той надзіманы.
А пірагі, як сонца, ззяюць,
У роце самі таюць.
смакам ядуць і багата —
На тое ж даў Бог людзям свята.
Б а б у л я. А як вы думалі, на Каляды — каўбасы, на Вялікдзень —сыр, а ўсё чалавек сыт. Свята Вялічка — з красным яечкам.
Гучыць музыка, уваходзяць валачобнікі.
П а ч ы н а л ь н і к.
Добры дзень таму, хто ў гэтым даму.
Ці не супраць, гаспадыня,
Каб да вас завітаць, віншаванні свае перадаць?
Валачобнікі — людзі добрыя,
Небывалыя, пажаданыя.
Нячаста ходзім, нямнога просім,
Толькі ў гадок адзін разочак.
Спяшайцеся ў госці запрасіць,
Калі ёсць яшчэ чым дарыць.
Дай жа, Божа, пані гаспадыні
Жыці-быці, шмат багацця нажыці,
Палавіну прадаці, частку валачобнікам даці.
П а д х в а т н і к.
А будзь жа вясёла, як вясна-красна,
А будзь жа багата, як багата восень.
А ты, гаспадынька, усё дагадайся:
Патэльню — у печ, па яечкі — у клець,
Кавалак сала прыхапі,
Прынясі ж нам кілбасы з шастом,
Кілбасы з шастом ды свінню з хвастом.
Б а б у л я.
Няма чаго даваць,
Сама хутка пайду жабраваць.
П а д х в а т н і к.
Не скупіся, гаспадынька,
Некалі заможна жыла,
Усякага дабра заимела,
Цяпер нешта паскупела.
Гаспадынька-журавінка,
Адары нас, не мары нас.
П а ч ы н а л ь н і к.
Дай кожнаму пеюну хоць па яйку,
Ну, пачынальніку дасі парачку.
М е х а н о ш а.
Нашаму механошу — пірог ды галёшу,
Ну і ў торбачку яго гарачэйшага чаго.
З а п я в а л а.
У музыкі горкая доля:
Што даюць — бярэ і тое.
Бабуля ўсіх адорвае.
П а ч ы н а л ь н і к.
А дзякуй, гаспадынька, за пшонны піражок.
Дзякуй табе, пані, за добрыя дары.
Каб дажыць да лета,
Ды лепей за гэта.
Б а б у л я.Дзякуй вам, госцейкі жаданыя.
Н а с т а ў н і к. Вось так праходзілі святы ў беларусаў. Спадабалася вам? А зараз, падводзячы вынікі нашага ўрока, я прапаную вам конкурс эрудытаў, каб праверыць як вы засвоілі змест твора Ул. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”
V. Конкурс эрудытаў.
1. Назавіце вясновае свята, якое адзначаецца перад Вялікаднем. (Благавешчанне. «На Благавешчанне дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ўе». У народзе яно лічылася днём надыходу вясны.)
2. Якое свята адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня? (Радаўніца — пасха памерлых.)
3. Назавіце летнія святы. (Прачыстая, або Успенне — спеюць розныя плады; Спас — яблычны, мядовы, арэхавы.)
4. Якія вы ведаеце восеньскія святы? (У кастрычніку — Пакровы; тыдзень перад Пакровамі называецца бабіным летам; у лістападзе — Дзяды: агулънае памінанне нябожчыкаў.)
5. Назавіце самае значнае зімовае свята. (Каляды.)
6. Што вы ведаеце пра Каляды? (Святкаванне Каляд звязана з сустрэчай Новага года. На працягу двух тыдняў працавацъ лічылася грахом, удзенъ рабілі толькі самае неабходнае, вечарамі адпачывалі. Асноўны абрад — калядаванне, моладзь ладзіла святочныя вечарынкі з песнямі, гульнямі, варожбамі.)
VII. Творчасць. Вучні складваюць сінквейны на тэму “Свята”.
Узор выканання
Свята
Вясёлае, цікавае
Вялікдзень – цікавае народнае свята
Гулялі, спявалі, плясалі
Урачыстасць.
VIII. Рэфлексія.
Н а с т а ў н і к. У кожнага з вас на парце ляжыць папяровы бусел. Вазьміце іх і размясціце на галінках нашага дрэва, згодна таго, як вы адчувалі сябе на нашым цяперашнім уроку. Калі ўрок вам спадабаўся, вам было цікава і прыемна, то змясціце бусла на галінку радасці і захаплення. А калі вам нешта не спадабалася, нечага не зразумелі на ўроку, было сумна, то змясціце бусла на галінку суму і непаразумення .
IX. Дамашняе заданне. Прачытаць твор Дайнекі «Меч князя Вячкі»
X. Вынікі. Выстаўленне адзнак!
1. Назавіце вясновае свята, якое адзначаецца перад Вялікдзенем. (Благавешчанне. «На Благавешчанне дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ўе». У народзе яно лічылася днём надыходу вясны.)
2. Якое свята адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня? (Радаўніца — пасха памерлых.)
3. Назавіце летнія святы. (Прачыстая, або Успенне — спеюць розныя плады; Спас — яблычны, мядовы, арэхавы.)
4. Якія вы ведаеце восеньскія святы? (У кастрычніку — Пакровы; тыдзень перад Пакровамі называецца бабіным летам; у лістападзе — Дзяды: агулънае памінанне нябожчыкаў.)
5. Назавіце самае значнае зімовае свята. (Каляды.)
6. Што вы ведаеце пра Каляды? (Святкаванне Каляд звязана з сустрэчай Новага года. На працягу двух тыдняў працавацъ лічылася грахом, удзенъ рабілі толькі самае неабходнае, вечарамі адпачывалі. Асноўны абрад — калядаванне, моладзь ладзіла святочныя вечарынкі з песнямі, гульнямі, варожбамі.)
Рэцэпт.
У каструлю з ручкай наліць 4 часткі вады, 1 частку хлебнага квасу, давесці да кіпення. Спасіраваць пшанічную муку, развесці яе вадою і 5 хвілін паварыць. Абсмажыць кавалачкі сала з цыбуляй і сельдэрэем. Усыпаць у каструлю прыгатаваную муку, перакласці туды ж сала і паставіць на 5 хвілін у духоўку.
Каб прыгатаваць гэтую страву, патрэбна: сала 200 г, 1 корань сельдэрэю, 1 цыбуліна, 1 шклянка вады, 0,25 шклянкі квасу.
...Аздоблен квас быў і грыбамі,
Выключна ўсё баравічкамі;
Цыбуля, перчык, ліст бабковы —
Ну, не ўясісь, каб я здаровы!
За квасам елі верашчаку,
А потым блінчыкі на маку,
А там ламанцы-праснакі
3 пшанічнай добрае мукі...
Прыйшла вялікая субота,
Даўно прыпынена работа,
I ўжо пад вечар сама хата
Была прылучана да свята:
Лагоднасць, згода і павага
I вельмі сталая развага
Ўвесь гэты дзень тут панавалі.
I блізкасць свята шанавалі
Старыя, дзеці і падросткі,
I шуму тут не падымалі,
Як будным днём з-за кожнай косткі.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
1. Назавіце вясновае свята, якое адзначаецца перад Вялікдзенем. (Благавешчанне. «На Благавешчанне дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ўе». У народзе яно лічылася днём надыходу вясны.)
2. Якое свята адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня? (Радаўніца — пасха памерлых.)
3. Назавіце летнія святы. (Прачыстая, або Успенне — спеюць розныя плады; Спас — яблычны, мядовы, арэхавы.)
4. Якія вы ведаеце восеньскія святы? (У кастрычніку — Пакровы; тыдзень перад Пакровамі называецца бабіным летам; у лістападзе — Дзяды: агулънае памінанне нябожчыкаў.)
5. Назавіце самае значнае зімовае свята. (Каляды.)
6. Што вы ведаеце пра Каляды? (Святкаванне Каляд звязана з сустрэчай Новага года. На працягу двух тыдняў працавацъ лічылася грахом, удзенъ рабілі толькі самае неабходнае, вечарамі адпачывалі. Асноўны абрад — калядаванне, моладзь ладзіла святочныя вечарынкі з песнямі, гульнямі, варожбамі.)
Ручнікі.
В у ч а н ь. У побыце беларусаў ручнікі займаюць асаблівае месца. Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да смерці. Без яго не абыходзіліся самыя важныя этапы чалавечага жыцця. Ручнікі ткалі даўжынёй ад трох да пяці метраў, аздабляючы па канцах раслінна-геаметрычным арнаментам, не паўтараючы адзін аднаго. Але ручнікі не толькі ткалі, а і аздаблялі прыгожай вышыўкай. Сюжэтаў было шмат. Узоры на ручніках – зашыфраваная гісторыя жыцця народа. Кожны ўзор нешта абазначаў, толькі трэба было ўмець чытаць. Ручнікі – гэта аповесць пра жыццё народа і яго працу, пра шчасце і каханне, мары і спадзяванні.